Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны лічыць малаверагодным далучэнне Беларусі да вайны ва Украіне

Аналітык амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) Джордж Варос лічыць, што верагоднасць далучэння Беларусі да агрэсіі Расеі супраць Украіны цяпер даволі нізкая. Такую думку даследчык агучыў у размове з украінскім выданнем «Суспільне».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: mil.by

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) аналізуе сітуацыю з пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну. Даследчык Інстытуту Джордж Варос раней агучваў меркаванне, што Уладзімір Пуцін цісне на Лукашэнку, каб апошні далучыўся да агрэсіі супраць Украіны. Але сёння такая верагоднасць змяншаецца.

«На нашую думку, вельмі малаверагодна, што Беларусь уступіць у вайну. Прычына ў тым, што ў Беларусі, шчыра кажучы, не хапае сіл, каб аказаць вырашальны ўплыў на вайну. Плюс Лукашэнку гэтыя сілы патрэбныя дома. У Беларусі 6 манеўраных брыгад. Кожны з іх можа стварыць дзве батальённа-тактычныя групы. Гэта значыць, што тэарэтычна Беларусь можа сфармаваць толькі 12 батальённа-тактычных груп. Гэта вельмі малая лічба, і яна не будзе вырашальнай для нападу, які сапраўды пагражала б Украіне. Гэтыя часткі былі б лёгкай закускай для ўкраінскіх войскаў, якія абараняюць Кіеў, Валынь і іншыя рэгіёны», – лічыць Джордж Варос.

Hавiны

Расея тры тыдні не страляла па Украіне з тэрыторыі Беларусі. Што здарылася?

21.07.2022 15:25

Даследчык таксама дадае, што акрамя іншага, сілавікі патрэбныя самому Лукашэнку ў Беларусі. Пасля пратэстаў 2020 году ў апошняга няма падтрымання ў краіне.

«Калі гэтыя часткі будуць знішчаныя ва Украіне, я думаю, што ў Лукашэнкі будуць праблемы з бяспекай. Магчыма, расейцы паспрабуюць выкарыстаць нейкую камбінацыю беларускіх і расейскіх сілаў для правядзення аперацыяў, магчыма, дзесьці на захадзе Украіны, каб сарваць украінскія аперацыі ў іншых месцах. Але пакуль мы не бачым ніякіх прыкметаў таго, што расейцы фармуюць такія ўдарныя групы», – кажа даследчык.

Аналітык звяртае ўвагу, што асаблівай каардынацыі паміж беларускімі і расейскімі вайскоўцамі няма. Не эфектыўна сябе прадэманстравала яшчэ ў лютым каардынацыя, ад таго ж дадаецца і адсутнасць згуртаванай структуры камандавання.

Hавiны

ISW: Украінская армія рыхтуецца пачаць ці ўжо пачала контрнаступ на Херсоншчыне

24.07.2022 08:37

Алена Аляксандрава belsat.eu


#Беларусь