Амаль уся акупаваная тэрыторыя рэгіёнаў Херсону і Запарожжа засталася без святла

У акупаваным расейцамі Энэргадары, дзе размешчана Запарожская АЭС, пасля абстрэлу няма водазабеспячэння і электразабеспячэння. Аб гэтым паведаміў гарадскі кіраўнік Энэрагдару з украінскага боку Дзмітрый Арлоў. Мясцовыя тэлеграм-каналы Энэргадару паведамляюць, што расейскія вайскоўцы падпалілі лес, што таксама магло стаць прычынай перабою са святлом.

Фота: uniannet/Telegram
Фота: uniannet/Telegram

«Энэргадар чарговы раз апынуўся на грані гуманітарнай катастрофы! Сёння ў выніку варожых абстрэлаў горад поўнасцю застаўся без святла і вады», – расказаў Арлоў.

Цяпер высвятляецца, наколькі крытычная сітуацыя і ці можна яе выправіць у бліжэйшы час. Наконт далейшай працы Запарожскай АЭС Арлаў паведаміў, што чакае афіцыйны каментар ад «Энергаатаму».

Расейскія медыя са спасылкай на акупацыйныя ўлады паведамляюць, што Мелітопаль, Херсон і некаторыя населеныя пункты Херсонскай вобласці абясточаны. Святла няма ў тым ліку ў Новай Кахоўцы, дзе знаходзіцца Кахоўская ГЭС.

Hавiны

Колькасць загінулых у выніку ракетных удараў па Чапліне вырасла да 22 чалавек

2022.08.25 08:27

Алена Рувіна belsat.eu


#Беларусь