Уладзіміра Пыльчанку, адваката Марыі Калеснікавай і Эдуарда Бабарыкі, пазбавілі ліцэнзіі. Цяпер ён не зможа наведваць іх у месцах зняволення і падаваць скаргі, адзначае штаб Віктара Бабарыкі ў сваім Telegram-канале.
Савет Менскай гарадской калегіі адвакатаў пазбавіў ліцэнзіі Уладзіміра Пыльчанку – адваката Марыі Калеснікавай і Эдуарда Бабарыкі. Гэта азначае, што ён больш не можа ажыццяўляць адвакацкую дзейнасць, у тым ліку падаваць скаргі, наведваць кліентаў у калоніі, а таксама ўдзельнічаць у пасяджэннях, піша Telegram-канал Віктара Бабарыкі.
1 снежня стала вядома, што Уладзімір Пыльчанка, а таксама Віктар Мацкевіч не прайшлі пазачарговую атэстацыю кваліфікацыйнай камісіі міністэрства юстыцыі.
Уладзімір Пыльчанка – адвакат Марыі Калеснікавай, Эдуарда Бабарыкі, Ірыны Слаўнікавай, Кацярыны Бахвалавай, Лявона Халатрана. Віктар Мацкевіч абараняе Сяргея Ціханоўскага, Ігара Аліневіча, Акіхіру Гаеўскага-Ханаду, Яўгена Юшкевіча, Віктара Бабарыку і Алеся Бяляцкага.
Цягам апошніх двух гадоў ліцэнзіі былі пазбаўленыя ўсе адвакаты Віктара Бабарыкі, а таксама адвакатка Марыі Калеснікавай Людміла Казак.
Сяргей Крот belsat.eu
The post Адваката Марыі Калеснікавай і Эдуарда Бабарыкі пазбавілі ліцэнзіі appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!