Мёртвы кіт у Каліфорніі, жыццё Харкаву пад штодзённымі ракетнымі абстрэламі, пажары ў Грэцыі і Францыі, наймацнейшая спякота ў Вялікай Брытаніі ды асушанае возера ў Аўстрыі – абралі самыя моцныя падзеі тыдня ў фотаздымках.
Наталля Пастэрнак – адзіны чалавек, які застаўся ў сваім доме ў раёне паўночнай Салтаўкі і жыве ў падвале. У руках яна трымае аднаго з катоў, ад якіх адмовіліся сем’і, уцякаючы ад вайны. Харкаў, Украіна. Фота: Nacho Doce / Reuters / ForumСа Львова ў Кракаў прыехалі экспанаты для выставы «Новы пачатак. Мадэрнізм у ІІ Рэчы Паспалітай». На здымку – дырэктар Нацыянальнага музею Анджэй Шчэрскі разглядае карціну Міхаіла Бойчука «Прарок Эльяш». Кракаў, Польшча. Фота: Filip Radwanski / ForumПажарны тушыць лясны пажар у Афінах, Грэцыя. Фота: Costas Baltas / Reuters / ForumУкраінскія вайскоўцы страляюць з гаўбіцы M777 на лініі фронту ў Харкаўскай вобласці, Украіна. Фота: Gleb Garanich / Reuters / ForumЦягнік едзе па дне асушанай тэрыторыі каля месца здабычы солі Бурлінскага салёнага возера ў Алтайскім краі, Расея. Фота: Alexey Malgavko / Reuters / ForumПаліцэйскі дапамагае пажылой жанчыне пакінуць яе кватэру ў жылым доме, які пацярпеў ад расейскага авіяўдару. Краматорск, Данецкая вобласць, Украіна. Фота: Gleb Garanich / Reuters / ForumРэакція жанчыны на паведамленне аб смерці мужа. Яго забіла расейскай ракетай падчас абстрэлу рынку Барабашава ў Харкаве, Украіна. Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East NewsМёртвы гарбаты кіт, выкінуты на пляж Шарп-Парк у гораду Пасіфіка, ЗША. Фота: Carlos Barria / Reuters / ForumКемпінг «La Foret» пасля ляснога пажару. Пажарныя на паўднёвым захадзе Францыі змагаюцца ў жахлівай спякоце, каб стрымаць два масіўныя ачагі вазгарання. Жыронд, Францыя. Фота: Moritz Thibaud / ABACA / Abaca Press / ForumЧалавек ахалоджваецца ў фантане на Трафальгарскай плошчы падчас спякоты ў Лондане, Вялікая Брытанія. Фота: Henry Nicholls / Reuters / ForumВайскоўцы Нацыянальнай гвардыі Украіны падчас пахавання салдата з палку «Азоў» Ігара Міхайлішына. Ён загінуў у баі за Марыупаль 20 сакавіка 2022 года. Львоў, Украіна. Фота: Stringer / Reuters / ForumАлмазная дыядэма з асабістай калекцыі каралевы Лізаветы II, якая разам з іншымі экспанатамі будзе дэманстравацца на адкрыцці ў спецыяльнай экспазіцыі «Platinum Jubilee: The Queen’s Concretion» у Букінгемскім палацы. Лондан, Вялікая Брытанія. Фота: Kirsty OʼConnor / Press Association / East NewsБацька трымае за руку забітага ў выніку расейскага абстрэлу 13-гадовага сына. Харкаў, Украіна. Фота: Hector Adolfo Quintanar Perez / Zuma Press / ForumУстойлівая спякота прывяла да крытычнага падзення ўзроўню вады возера Ціксі (Zicksee) і гібелі сотняў рыб. Бургенлянд, Аўстрыя. Фота: Alex Halada / AFP / East News
Comments
No comments yet. Be the first to react!