Палітычныая рада Аб’яднанай грамадскай партыі заклікала ўрад Лукашэнкі ўстрымацца ад непрадуманых рашэнняў, спыніць ціск на прадпрымальнікаў і пачаць спрыяць самазанятасці. Аб гэтым АГП заявіла на сваёй старонцы ў Facebook.
АГП выказала занепакоенасць вынікамі эканамічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь за 10 месяцаў 2022 года – яны выклікаюць сурʼёзныя апасенні.
«Валавы ўнутраны прадукт у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года скараціўся на 4,7 працэнта. Яшчэ больш падзенне ў прамысловасці, а таксама ў аптовым і рознічным гандлі», – гаворыцца ў заяве.
Асноўнай прычынай такой сітуацыі, паводле АГП, зʼяўляюцца санкцыі, «уведзеныя ў адносінах да нашай краіны ў сувязі з расейска-ўкраінскай вайной». Свой унёсак зрабілі і контрсанкцыі, лічыць партыя: «Дадатковыя складанасці ствараюць контрсанкцыі, уведзеныя беларускім урадам, асабліва найперш у сферы транспартнай дзейнасці. Адбываецца значны адток кваліфікаваных працоўных і адмыслоўцаў з краіны. За мінулы год спажывецкія кошты выраслі на 15,2%».
АГП так бачыць рашэнне праблем у эканоміцы: «У гэтых умовах адэкватным адказам улады было б максімальнае стымуляванне малога бізнесу і сама занятасці, стварэння ім рэжыму найбольшага спрыяння. Аднак замест гэтага ціск толькі ўзмацняецца. Уводзяцца меры дырэктыўнага абмежавання росту цэн, прадпрымальнікі прыцягваюцца да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці».
Тэзісна пазіцыя АГП па цяпершаняй сітуацыі ў Беларусі выглядае так. Палітрада АГП:
- канстатуе, што адміністрацыйныя меры па стрымліванні коштаў могуць даць толькі кароткачасовы эфект зніжэння ўзроўню інфляцыі, але прывядуць да значнага скарачэння асартыменту тавараў на паліцах магазінаў;
- заяўляе, што рэпрэсіі ў дачыненні да бізнесу зменшаць колькасць субʼектаў гаспадарчай дзейнасці і адпаведна выклічуць далейшае скарачэнне працоўных месцаў;
- сцвярджае, што павышэнне падатковай нагрузкі замест чаканага росту даходаў дзяржбюджэту прывядуць толькі да росту яго дэфіцыту за кошт зніжэння дзелавой актыўнасці;
- настойвае на абавязковым уліку меркавання грамадзян і, перш за ўсё, бізнесу, пры прыняцці тых ці іншых нарматыўных актаў, якія закранаюць іх базавыя інтарэсы;
- рэкамендуе ўраду ўстрымацца ад прыняцця непрадуманых рашэнняў, якія здольныя толькі яшчэ больш пагоршыць сацыяльна-эканамічнае становішча краіны;
- працягне дамагацца выкарыстанні напрацовак незалежных айчынных і замежных эканамістаў, у т.л. праграмы «Мільён новых працоўных месцаў» для вырашэння агульнай задачы – вывядзення краіны з сурʼёзнага эканамічнага крызісу.
Антон Тачняк belsat.eu
The post АГП заклікала ўрад Беларусі ўстрымацца ад непрадуманых рашэнняў з-за крызісу ў эканоміцы appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!