ААН запускае місію па ўстанаўленні фактаў трагедыі ў Аленаўскай калоніі

Пра гэта заявіў генеральны сакратар арганізацыі Антонью Гутэрыш, паведамляе УНІАН.

Украіна заклікае ААН і Чырвоны крыж расследаваць гібель 50 украінскіх ваеннапалонных на акупаваных тэрыторыях. У Чырвоным крыжы заявілі, што спрабуюць атрымаць доступ у згарэлую турму, каб дапамагчы з эвакуацыяй і аказаць дапамогу параненым. Украіна і Расея абвінавачваюць адзін аднаго ў нападзе на калонію з палоннымі ў Аленаўцы.

У суботу міністэрства абароны Расеі заявіла, што ў калоніі ў Аленаўцы на кантралюемай РФ частцы тэрыторыі Данецкай вобласці загінула 50 украінскіх ваеннапалонных, паранены былі 73, і апублікавала прозвішчы спісаў загінулых і параненых.

«Астанкі 48 ваеннапалонных украінцаў былі знойдзеныя і вынятыя з-пад завалаў памяшканняў ізалятару. Яшчэ двое ўкраінскіх ваеннапалонных ад цяжкіх раненняў памерлі ў дарозе, пры транспартаванні ў медычную ўстанову», – гаворыцца ў паведамленні.

Патранатная служба палка «Азоў» заявіла, што не можа ні пацвердзіць, ні абвергнуць гэтыя звесткі і правярае іх сапраўднасць.

«Імёны параненых і загінулых у Аленаўцы мы паведамляем сем’ям у індывідуальным парадку. Ніводны ўкраінскі або міжнародны інстытут не можа пацвердзіць або абвергнуць спісы, размешчаныя ў расейскіх СМІ», – адзначаюць у «Азове».

Hавiны

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 3 жніўня

2022.08.03 17:24

Марыя Мурашка belsat.eu


#Беларусь