Інстытут вывучэння вайны: Расейскія войскі не вучацца на сваіх памылках

Расейскія войскі не зрабілі высноваў з папярэдніх кампаніяў з вялікімі стратамі ў вайне супраць Украіны. Такую высновы на падставе падзеяў вакол Бахмута, агучвае ў штодзённай справаздачы амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Украінскі танк на вуліцы Бахмуту, Данецкая вобласць, Украіна. 17 лістапада 2022 года. Фота: Белсат

З канца траўня расейскія войскі выдаткоўваюць вялізныя высілкі і рэсурсы на невялікія населеныя пункты вакол Бахмута. На працягу шасці месяцаў расейцы прасунуліся ўсяго на некалькі кіламетраў. Пры гэтым намаганні Расеі па наступу на Бахмут прывялі да працяглага знясілення расейскай жывой сілы і тэхнікі.

Усё гэта нагадвае спробы Расеі захапіць Севераданецк і Лісічанск. Збройныя Сілы Украіны дазволілі расейскім войскам сканцэнтраваць намаганні на Севераданецку і ​​Лісічанску. Гарады не маюць аператыўнага і стратэгічнага значэнне. Але ўкраінцы дамагліся дэградацыі расейскай жывой сілы і тэхнікі на працягу некалькіх месяцаў жорсткіх баёў. У выніку захоп Лісічанску і Севераданецка стаў кульмінацыяй расейскага наступу.

Тое ж адбываецца і каля Бахмуту. Горад не мае аперацыйнай карысці. Страты на працягу шасці месяцаў знясільваючых баёў вакол Бахмута, значна пераважваюць любыя аператыўныя перавагі, якія расейцы могуць атрымаць ад узяцця гораду. Наступ і намаганні захапіць горад, прыводзіць да стартаў значнай часткі наяўнай баявой моцы Расеі, пры гэтым патэнцыйна спрыяе працягу ўкраінскіх контрнаступаў у іншых месцах.

Агляд

Украіна чакае абстрэлаў, Пуцін не бачыць сэнсу ў жыцці расейцаў. Галоўнае пра вайну за тыдзень

2022.12.01 07:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

The post Інстытут вывучэння вайны: Расейскія войскі не вучацца на сваіх памылках appeared first on belsat.eu.


#Беларусь