</div></div>
Чаму для ўсяго цывілізаванага свету ворагам становяцца расейскія лібералы?
Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»: старшыня праўлення Асацыяцыі «За свабодную Расею» Анастасія Сяргеева, медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі і журналістка «Белсату» Аляксандра Шапаліна.
Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:
Аляксандра Шапаліна
- Сітуацыя з «Дажджом» – адзіная, калі латвійскім уладам прылятаюць падзякі і ад расейскага ўраду, і ад украінцаў
- Дзіўна думаць, што цябе будуць чакаць у іншай краіне, каб ты працягваў рабіць сваю працу так, як дома
- Пытанне ў тым, ці зможа «Дождж» вызначыцца, хто яны ёсць, для каго яны працуюць, чаго яны хочуць, што дапушчальна, а што – не дапушчальна
Паўлюк Быкоўскі
- «Дождж» стаўся закладнікам сітуацыі, бо працаваў на імідж стварэння «добрых расейцаў»
- Калісьці «Дождж» быў проста нармальным СМІ, ярлык ліберальнага ён атрымаў толькі таму, што іншыя медыі былі не ліберальныя
- «Дажджу» трэба вызначыцца, хто яны. Пакуль яны не вызначыліся, і таму ўзнікае неразуменне
Анастасія Сяргеева
- Тыя, хто хоча падтрымліваць расейскую армію, не глядзяць «Дождж»
- Нельга не быць удзельнікам гэтай вайны, калі ў цябе расейскі ці ўкраінскі пашпарт
- «Дождж» не выратуюць грошы альбо нейкае дзяржаўнае падтрыманне
Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».
The post Імперцаў нідзе не чакаюць, акрамя Беларусі? appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!