«Прадала бацьку, сям’ю, Радзіму». Расейскі сенатар выракся дачкі, бо яна супраць вайны з Украінай

Расейскі сенатар ад Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі Эдуард Ісакаў у сваім тэлеграм-канале выракся сваёй дачкі Дыяны пасля яе інтэрвʼю пра адʼезд з Расеі і выступленне супраць вайны ва Украіне. Паводле яго, яна здрадніца і «прадала свайго бацьку, сямʼю, Радзіму і пакінула Расею».

Эдуард Ісакаў з дачкой Дыянай. Фота: muksun.fm

«Яна выказвае сваю пазіцыю супраць правядзення спецыяльнай вайсковай аперацыі, супраць палітыкі сваёй краіны. Мабыць, яна атрымала грашовыя сродкі ад гэтых сродкаў масавай інфармацыі, гэта значыць – прадала свайго бацьку, сямʼю, Радзіму і пакінула Расею. Складана падабраць словы, калі твая дачка аказваецца здраднікам… З таго моманту, як я даведаўся, што ў яе антырасейская пазіцыя, мы не маем стасункаў, я яе не забяспечваю, не падаю жыллё», – напісаў ён.

Сенатар падкрэсліў, што не выхоўваў сваю дачку з трох гадоў.

У красавіку Дыяна Ісакава ўдзельнічала ў акцыі супраць расейскіх дзеянняў на Украіне. У адказ бацька спрабаваў растлумачыць ёй неабходнасць вайны, «прапанаваў наведаць месцы баявой славы савецкага народу» ды паехаць у Данбас валанцёрам. Раскрыў Ісакаў і абставіны асабістага жыцця сваёй дачкі.

«На жаль, мая дачка хоча толькі хайпануць на такой сурʼёзнай тэме, таму і звярнулася ў медыі, расказаўшы пра сваю пазіцыю, не забыўшыся згадаць, што яна – дачка сенатара», – напісаў Ісакаў.

Дачка сенатара распавяла ў інтэрвʼю BBC, што зʼехала з Расеі з прычын сваёй пазіцыі наконт вайны ва Украіне. Паводле дзяўчыны, у сакавіку яна ўдзельнічала ў мітынгу ў Сочы, а ў красавіку распаўсюдзіла антываенныя ўлёткі, з-за чаго яе затрымалі «людзі ў цывільным» і даставілі на допыт у паліцыю, а потым выклікалі ў ФСБ.

Аналітыка

Чаму ЗСУ наносіць удары па Крыме і чаго чакаць далей?

2022.08.19 18:53

Якуб Хруст belsat.eu


#Беларусь