Дзяржаўны сакратар Савету бяспекі Аляксандр Вальфовіч заявіў, што Польшча нібыта хоча «развязаць агрэсію» супраць Беларусі.
«Найперш выклікае турботу мілітарызацыя Польшчы і яе агрэсіўныя намеры: на шкоду эканамічным інтарэсам сваёй краіны стаўка зроблена на мілітарызацыю, павелічэнне колькасці ўзброеных сілаў, тэхнікі, ніхто не думае пра просты польскі народ і для чаго гэта трэба. Але навошта гэта трэба, зразумела: развязаць агрэсію. Развязаць агрэсію ў адносінах да каго? Натуральна, бліжэй за ўсіх знаходзіцца Рэспубліка Беларусь.
Але польскае кіраўніцтва павінна разумець, што калі развяжа агрэсію, вайна закране не толькі тэрыторыю Беларусі, яна палыхне па тэрыторыі ўсёй Усходняй Еўропы. Ад гэтага пацерпіць мірны народ Польшчы і іншых краінаў, які не даруе сваім палітычным кіраўнікам тое, што яны сёння спрабуюць зрабіць», – цытуе Вальфовіча БелТА.
Сакратар Савета бяспекі Беларусі абвінаваціў суседнія краіны ў спробах закрыцца «нейкай жалезнай заслонай» і нежаданні садзіцца за стол перамоваў.
Нагадаем, 10 кастрычніка на нарадзе з сілавікамі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яны разам з Уладзімірам Пуціным вырашылі разгарнуць сумесную расейска-беларускую групоўку войскаў нібыта «ў звязку з абвастрэннем на заходніх межах». Эшалоны з расейскімі вайскоўцамі пачалі прыбываць у Беларусь 15 кастрычніка.
Глеб Нержын belsat.eu
The post «Палыхне па тэрыторыі ўсёй Усходняй Еўропы». Вальфовіч заявіў пра пагрозу вайны з Польшчай appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!