З 1 лістапада сетка крамаў «Еўраопт» спыняе работу «Е-дастаўкі», паведамленне з’явілася на іх сайце. Таксама змянілася і мінімальная сума заказу для дастаўкі. Што стала прычынай – не паведамляецца.

У Менску мінімальная сума замовы для бясплатнай дастаўкі будзе складаць 70 рублёў, кошт платнай дастаўкі – 4,99 рублёў. Таксама застанецца даступнай экспрэс-дастаўка – 7,99 рублёў.
У Менскай вобласці і Баранавічах (зона А) мінімальная сума заказу для бясплатнай дастаўкі – 90 рублёў, кошт платнай дастаўкі – 4,99 рублёў. У Берасці, Віцебску, Гомлі, Горадні, Магілёве (зона А) мінімальная сума заказу для бясплатнай дастаўкі – 150 рублёў, кошт платнай дастаўкі такі ж – 4,99 рублёў.
На сайце ўжо з’явілася новая мапа зон абслугоўвання, дзе зніклі ўсе рэгіёны, за выключэннем абласных цэнтраў.

На сайце «Еўраопту» паведамляецца, што змены ўводзяцца на нявызначаны тэрмін.
Алена Рувіна belsat.eu
The post «Еўраопт» спыняе дастаўку ў рэгіёнах «на нявызначаны тэрмін» appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!